Лодзь салідарна з Віктарам Бабарыкам
19 гадоў таму
7 ліпеня Беларусы Лодзі сустрэліся ў цэнтры гораду, каб выказаць салідарнасць з Віктарам Бабарыкам.
У мерапрыемстве бралі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек. Прысутныя выказаліся наконт акцыі і рашэння ўладаў Беларусі прысудзіць экс-кандыдата на 14 год пазбаўлення волі:
– Гэты дастойны, светлы і мужны чалавек ўсяго толькі хацеў стаць прэзідэнтам. Ён хацеў зрабіць нашу краіну прыдатнай для жыцця. Мы верым, што зусім хутка ён апынецца на волі, як і ўсе астатнія палітвязні.
Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя
