Лукашэнка прапануе ўзброіць МНС на выпадак канфліктаў



Супрацоўнікаў Міністэрства надзвычайных сытуацый Беларусі плануюць узброіць, каб у выпадку канфлікту або ваенных дзеянняў іх можна было задзейнічаць разам з войскам.

Такое пытанне абмяркоўвалася на нарадзе ў Лукашэнкі па ўдасканаленні структуры сістэмы МНС Беларусі, паведамляе БелТА.

«Раней дамаўляліся аб тым, што структура МНС па вэртыкалі мае патрэбу ў рэфармаванні. Як і любая іншая структура. У гэтым плане нічога новага. — сказаў Лукашэнка. «Усе супрацоўнікі МНС, асабліва пры цяперашнім міністры, хочуць быць сілавым блокам. Але для таго каб быць сілавіком, трэба цудоўна валодаць зброяй. Распараджэнне было, каб вызначылі ў МНС, якую частку будзем узбройваць», — сказаў Лукашэнка.

[manual_related_posts]