Лукашэнка прызнаў, што Тарайкоўскага застрэліў сілавік



Паводле Лукашэнкі, Аляксандра Тарайкоўскага забілі пасля таго як, ён «падхапіў светлашумавую гранату».

Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю расейскаму журналісту Уладзіміру Салаўёву.

Пры гэтым апублікаваныя раней відэакадры з месца падзеі ўжо даўна цалкам абверглі гэтую версію. У МУС тады заявілі, што Тарайкоўскі спрабаваў кінуць неўстаноўленую выбуховую прыладу ў бок сілавікоў і тая выбухнула ў руцэ і прычыніла яму траўмы, несумяшчальныя з жыццём.

Аднак відэакадры з месца падзеі цалкам абверглі заяву МУС: Тарайкоўскі нічога ў руках не трымаў і ўпаў на зямлю пасля ранення ў грудзі.

19 лютага папярэдні кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч заявіў, што пачынаць крымінальную справу па факце смерці Аляксандра Тарайкоўскага не будуць.

Аляксандр Тарайкоўскі загінуў 10 жніўня 2020-га на скрыжаванні ля станцыі метро «Пушкінская» ў Менску. За яго смерць ніхто не асуджаны, хаця расследвальнікі выявілі ўсіх, хто ўдзельнічаў у забойстве.

[manual_related_posts]