Лукашэнка: У нас шмат добрага, дрэннае мы заўсёды адкідаем



Лукашэнка заявіў, што нічога бурыць не будзем. «У нас шмат добрага. Дрэннае мы заўсёды адкідаем, – падкрэсліў прэзідэнт. – Так будзем жыць і далей. Але ўсё добрае мы будзем удасканальваць. Усё, што створана народам, мы нікому за бясцэнак прадаваць не маем намер».

Лукашэнка

«Мы не будзем гэта рабіць. Усё, што створана людзьмі, павінна належаць людзям, – заявіў кіраўнік дзяржавы. – Тым больш, мы ўбачылі, што адбываецца там, дзе ўсё падзялілі: з’явіліся алігархічныя колы, ўзброіліся і пачалі ваяваць адзін з адным, уцягваючы у гэта ўсё грамадства і народ. Нам гэта трэба? Не».

Таксама Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў грамадстве павінен быць парадак.

«Але ні ў якім разе — ніякага гвалту, ніякага здзекі над чалавекам, ніякага прыніжэньня чалавека», – сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў, што ўсё павінна быць для дабрабыту людзей.

  • https://www.facebook.com/app_scoped_user_id/790604867723947/ Тацяна Грачанікава

    из церковно-новогодней речи: пара цитат на заметку*

    *Мы никому ни пяди своей земли не отдадим.
    *Мы будем объединяться вокруг наших святынь, материальных, духовных.
    *Многие люди у нас в обществе говорят: „лишь бы не было войны”. В этом есть глубокий смысл.
    *Поможем тем, кто нуждается в помощи, может не в таком объеме. А кто может работать, но не хочет – заставим.
    *Нам надо надеяться только на себя, каждый человек должен рассчитывать только на себя.

  • http://facebook.com/profile.php?id=100001607031610 Тамара Шчапёткіна

    А як спадзявацца толькі на сябе слесару, токару і г.д., якія сталі беспрацоўнымі, а заводы працуюць па 1, 2,3 дні ў тыдзень і выпіхваюць, як могуць, рабочых. Людзі і так выжываюць як умеюць, але рэсурсы і магчымасці катастрафічна змяншаюцца.

Комментарии для сайта Cackle