“Ляпіс-98” даў канцэрт у Кобрыні



У Палацы культуры Кобрыні адбыўся ў гэтым годзе першы канцэрт-сенсацыя пад назвай “Ты кінула” групы “Ляпіс-98” Сяргея Міхалка.

На канцэрце прысутнічала 800 гледачоў. Столькі магла змясціць перапоўненая зала, хоць жадаючых паслухаць беларускую групу ўжывую было нашмат болей, кажа прысутны на канцэрце Аляксандр Мех.

Людзі стаялі на прыступках, яшчэ дастаўлялі крэслы, каб большую колькасць змясціць. Каля 20% – гэта былі міліцыянты, людзі са Следчага камітэта разам з сем’ямі. У асноўным, былі людзі ва ўзросце 35-45 гадоў, моладзі было няшмат. Доўга апладзіравалі «Ляпісу», Міхалку. Хвалю бурных эмоцый выклікаў кожны хіт Міхалка, але мне найбольш спадабалася песня «Воіны святла».

Кошт квіткоў ад 20 да 35 рублёў. Паводле Меха, кабрыньчане з задавальненнем сустрэліся са знакамітай беларускай музычнай групай і паслухалі залатыя хіты.

Беларускае Радыё Рацыя, Кобрынь