„Лятучы ўніверсітэт” правёў Дзень адкрытых дзвярэй



„Лятучы ўніверсітэт” правёў у сталічнай Галерэі “Ў” Дзень адкрытых дзвярэй, дзе выкладчыкі маглі сустрэцца з будучымі слухачамі.

Распавядае каардынатарка “Лятучага” Таццяна Вадалажская:

– Мы распачынаем фактычна навучальны год і распачынаем, як звычайна, публічнай падзеяй. У гэтым годзе вырашылі абысціся без фармальных прэзентацый і зрабіць больш адпаведную “Лятучаму” размову з асобамі, інтэлектуаламі, якія будуць у гэтым годзе выкладаць. І мы скарысталіся фарматам Жывой бібліятэкі. І разам з Жывой бібліятэкай, якраз, зрабілі такую імпрэзу.

Кожны з будучых слухачоў меў магчымасць самастойна выбраць для сябе тэму заняткаў і пагутарыць пад каву цягам дваццаці хвілінаў з выкладчыкам, які яго зацікавіў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара