Лёс затрыманага Васіля Палякова застаецца невядомым



Дагэтуль невядомы лёс намесніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова, затрыманага пасля заканчэння апазіцыйнай акцыі ў Гомелі. Падчас акцыі палітык разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг, што, відаць, і стала прычынай затрымання.

Напярэдадні затрымання Васіль Палякоў абурыўся метадамі працы праваахоўнікаў, якія арганізавалі жорсткі кантроль і асабісты агляд удзельнікаў мірнага сходу.

– Гэта штучныя перашкоды. Мэта гэтых перашкодаў толькі адна – каб збіць актыўнасць, каб запалохаць людзей, каб людзі не прыходзілі і не выказвалі свае меркаванні, не праяўлялі салідарнасць і не адстойвалі свае правы. Гэта тыя перашкоды, тыя забароны, якія супярэчаць міжнародным стандартам, якія недапушчальныя ў мэтах рэалізацыі права на свабоду мірных сходаў.

У Гомелі прайшла санкцыянаваная ўладамі акцыя апазіцыі з нагоды Міжнароднага дня працоўных. У якой прыняло ўдзел каля 100 чалавек. Але напярэдадні і пасля мітынга былі затрыманыя некалькі актывістаў і журналістаў.

Беларускае Радыё Рацыя