Лётчык АН-2: Патрулюем беларускія лясы
У гэтыя спякотныя дні ў сувязі з высокім класам пажарнай небяспекі работнікі службаў МНС ды авіяцыйнай аховы лясоў штодзённа ажыццяўляюць аблёты лясных угоддзяў краіны, каб выяўляць ачагі ўзгарання. Расказаў агенцтву БелаПАН камандзір экіпажа самалёта АН-2, старшы лётчык-назіральнік Уладзімір Ганчароў:
– У мінулыя дні на тэрыторыі Беларусі быў усталяваны 4-ы клас пажарнай небяспекі, а месцамі 5-ы. А гэта максімальны клас пажарнай небяспекі. Многа ўзнікала лясных пажараў. А таксама і звалкі гарэлі, і палі. Толькі семь лясных пажараў было выяўлена намі. Прычына пажараў – людзі. На прырозе, у лясах раскладаюць вогнішчы.
Удзень самалёт пралятае па 600-800 кіламетраў. Як кажа камандзір экіпажу, самалёт Ан-2 – гэта рабочы конь, яго трасе, у кабіне – горача, умовы для працы даволі цяжкія. „Але справа добрая і заслугоўвае таго, каб займацца ёю”.
Беларускае Радыё Рацыя