Людміла Дзенісенка: На ўсё адзін адказ – няма сродкаў



Зрабіць якасныя тратуары і добрыя праезды да дамоў, упарадкаваць пешаходныя дарожкі – хочуць жыхары вуліцы лейтэнанта Рабцава ў Берасці. З гэтай мэтай яны разам з былым кандыдатам у дэпутаты ад партыі левых ’’Справядлівы свет’’ Людмілай Дзенісенкай склалі зварот да гарадскіх уладаў. На што атрымалі стандартны адказ – у гарадскім бюджэце не дастаткова грошай. Людміла Дзенісенка адзначае, што ад прадстаўнікоў мясцовай улады, замест дзеянняў, зыходзяць адны абяцанні:

– Сказалі, толькі гэта было ў сакавіку, у верасні гарвыканком адшукае магчымасць адрамантаваць тратуары. І вось я атрымала адказ, што працы па рамонту, ямачны рамонт кавалка дарогі, выкананы. Але, як у нас часта бывае, ёсць прыпіска, што ў казне няма грошай, рамонт пешаходных дарожак, якія наогул у кепскім стане, перанесены на больш позні тэрмін.

„Не зразумела, дзе тыя падаткі, што мы плоцім у сацыяльна-арыентаванай дзяржаве,” – дадае палітык. Людміла Дзенісенка не выключае, што па гэтым пытанні паўторна будзе падрыхтаваны зварот, але ўжо да дэпутатаў.

Беларускае Радыё Рацыя