Людміле Сцепурэнка забараняюць наведаваць участак па адлове і ўтрыманні сабак
Суд Маскоўскага раёна Берасця не задаволіў пазоў валанцёркі Людмілы Сцепурэнка аб зняцці забароны кіраўніцтва смеццепераапрацоўчага завода на наведванне ўчастка па адлове і ўтрыманні сабак.
Валанцёрка часта прывозіла корм і лекі, дапамагала даглядаць сабак. І ўсё было добра, пакуль яна не заўважыла злоўжыванні на ўчастку, жорсткія адносіны да сабак і стала з гэтым ваяваць, кажа Людміла Сцепурэнка:
– На дадзены момант там адбываецца поўнае бязмежжа, крадзеж. І такім чынам яны спрабуюць проста схаваць злачынствы, якія яны там учыняюць.
Паводле праваабаронцы Рамана Кісляка, правы Сцепурэнка адназначна парушаны. Суддзя Андрэй Грушко вынес незаконнае рашэнне:
– Пытанне пра якасць працы гэтага ўчастка, то бок бачна, што ёсць парушэнні. Валанцёры павінны мець магчымасць там прысутнічаць і дапамагаць. І гэта была адна з задач пры ўтварэнні гэтага прытулку, каб людзі маглі такім чынам аказваць дапамогу бяздомным жывёлам.
Рашэнне суда Маскоўскага раёна Берасця будзе аспрэчана ў абласным судзе.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
