Людзі гінуць на лёдзе



У Беларусі павялічылася колькасць загінулых у выніку правалу пад лёд. У студзені здарыліся чатыры трагедыі, а за палову лютага – два няшчасныя выпадкі. Гінуць аматары зімовай рыбалкі. “У такой сітуацыі кожная хвіліна каштуе жыцця”, – кажа супрацоўнік Пінскай ратавальнай станцыі Ігар Кошалеў:

– У выпадку правала чалавека пад лёд галоўны фактар пры ратаванні – гэта час. Таму, калі вы аказаліся бліжэй усіх – трэба паспрабаваць аказаць самому аператыўна дапамогу. Адначасова, канешне, варта заклікаць на дапамогу іншых.

Паводле эксперта, у большасці выпадкаў правалу пад лёд смерць наступае не столькі ў выніку ўтаплення, колькі ў выніку ахаладжэння арганізму, і чалавек можа памерці нават, калі яго хутка выцягнуць з палонкі.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя