„Людзі працуюць за міску супу”



Беларусы працягваюць пакідаць Радзіму. Часцей едуць у братнюю Польшчу калі не за абаронай, то за працай. Дома або на працу не бяруць, або яе няма, або за яе плацяць капейкі, за якія не пражыць. Парадак і цішыня на вуліцах, якімі хваліцца Лукашэнка, нагадваюць турэмны парадак і цішыню, гаворыць Андрэй Саўчук, які на днях прыехаў з Менску:

Людзей зброяй загналі па дамах, людзі яшчэ больш яго ненавідзяць. Яны жадаюць зменаў. Вось гэты спакой, які называюць спакоем – гэта турэмны спакой. Усе ходзяць строем, паўсюль чыста, прыгожа, усе спяваюць адну песню, толькі таму, што іх прымушаюць.

Фота: pexels.com

Па словах Андрэя, на дзяржаўных прадпрыемствах – жахлівая сітуацыя прыгоннага права. Людзі працуюць за міску супу, знаходзячыся ў поўнай залежнасці ад кіраўніка:

– Людзей выкідваюць толькі за іх перакананні. Я вельмі не зайздрошчу тым людзям – мізэрныя, жабрацкія заробкі. А галоўнае – кантрактная сістэма, па якой ніхто табе не будзе нават тлумачыць, чаму ты больш тут не працуеш.

Паводле Андрэя Саўчука, людзі не баяцца крызісу пасля Лукашэнкі. Калі ў Беларусь вернецца права і закон, то крызіс працавітыя людзі пераадолеюць хутка.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]