„Люкі Берасця” – пачынаецца марафон у сацыяльных сетках



„Люкі Берасця” — такі марафон у сацыяльных сетках запускаюць прадстаўнікі арганізацыі „За свой горад”. Яны просяць жыхароў рэгіёна фатаграфаваць люкі, ліўнёўкі, якія не адпавядаюць стандартам. А пасля выявы размяшчаць у сацыяльных медыя з хэштэгам #ЛюкіБерасця.

Распавядае грамадскі дзеяч Ігар Маслоўскі:

– З вясной мы пачынаем некалькі кампаній, гэта будуць ямы Берасця, крыху пазней, у красавіку. Цяпер мы пачалі пробную і назвалі яе “Люкі Берасця”. Сэнс яе палягае ў тым, што, на наш погляд, шматлікія люкі, ліўнёўкі не адпавядаюць стандартам, гэта значыць, што яны глыбей знаходзяцца ці вышэй двух сантыметраў.

Як адзначыў палітык, пажадана пад фотаздымкам зрабіць допіс, дзе знаходзіцца такая праблема. Пасля актывісты збяруць усе фота і накіруюць да разгляду органам улады.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце