Мабільны дадатак «Будзь валанцёрам» ад агенцтва «Дзедзіч»



Мабільны дадатак “Будзь валанцёрам” ад Берасцейскага агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” даступны для спампоўвання. Пра гэта паведаміў кіраўнік установы Дзмітрый Шыманскі ў сваім facebook. “Валанцёрства набірае папулярнасць сярод моладзі”, зазначыла раней сябра “Дзедзіч” і куратар праекта “Будзь валанцёрам” Алена Каховіч:

Нават на прыкладзе майго досведу, з кожным годам гэтая тэма ўсё больш уздымаецца, усё больш людзей рознага ўзросту і розных сфер прафесійнай дзейнасці ці сацыяльнага статусу валанцёраць. Таму, гэта крута. У любым выпадку. У валанцёры ідуць, каб дапамагчы ў нейкай справе.

З дапамогай мабільнага дадатку зацікаўленыя змогуць аднымі з першых даведацца пра публічныя мерапрыемствы ад грамадскіх ініцыятыў, камунікаваць з іншымі валанцёрамі і г.д.”, – адзначылі стваральнікі дадатку.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце