Мабільныя датчыкі хуткасці прыбралі з дарог у Беларусі



Мабільныя датчыкі хуткасці прыбралі з дарог у Беларусі з 19 снежня, пра гэта паведамілі  ў СЗАТ „Бяспечныя дарогі Беларусі”.

„Гэта рашэнне ДАІ – з 19 снежня прыпыненая праца мабільных сістэм”, – распавялі ў кампаніі. Усяго ж датчыкаў фотафіксацыі ў краіне 540. З іх мабільных – усяго 57.

ДАІ пакуль не каментуе гэтае рашэнне, аднак 19 снежня ў МУС са спасылкай на начальніка УДАІ Дзмітрыя Карзюка паведамлялі, што „на працягу бліжэйшага часу супрацоўнікі ДАІ і ўладальнікі дарог (Мінтранс, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам) правядуць рэвізію дарожных знакаў і з улікам дэталёвага аналізу здарэнняў, звязаных з парушэннем хуткасці руху, унясуць адпаведныя карэкціроўкі ў працу прыбораў па вымярэнні хуткасці „.

Міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым тады ж былі дадзены рэкамендацыі супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі „максімальна арганізаваць папераджальную працу з удзельнікамі дарожнага руху і дыферэнцыравана падыходзіць да кожнага канкрэтнага выпадку”.

zviazda.by