“Мадэрнісцкі шпацыр” па Берасці



„Мадэрнісцкі шпацыр – вулічная сустрэча пра берасцейскую архітэктуру” адбылася ў Берасці. Яе зладзілі прадстаўнікі агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч”. Экскурсія прайшла па квартале, які абмежаваны дамамі па вуліцы Астроўскага, Савецкая і праспекта Машэрава, распавяла адна з галоўных арганізатараў Алена Каховіч:

Адбыўся пяты «Мадэрнісцкі шпацыр», які быў прысвечаны кварталу, што абмежаваны вуліцамі Машэрава, Астроўскага і Савецкай. Гэта для Берасця даволі ўнікальная забудова, бо можна яшчэ прагледзець, які быў архітэктурны комплекс. Гэта архітэктура больш пераходная і пабудаваная на аснове дамоў, якія захаваліся яшчэ да Першай сусветнай вайны і былі папросту мадэрнізаваныя ў функцыяналісцкім стылі.

Да канца года пройдзе яшчэ адная сустрэча, прысвечаная берасцейскаму канструктывізму. Папярэдняй датай абрана 22 лістапада.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце