Магілёў накрыла снегам



У Магілёве за мінулую ноч выпала больш за 70% дэкаднай нормы ападкаў у выглядзе мокрага снегу.

Вышыня снежнага покрыва ў розных частках горада на раніцу 21 лістапада была ад 4 да 12 см.

На нарадзе ў Магілёўскім гарвыканкаме яго старшыня Уладзімір Цумараў 21 лістапада даручыў аператыўна ачысціць вуліцы ад снегу і снежных заносаў, каб не ствараць праблем руху транспарту, а таксама распрацаваць дакладную сістэму рэагавання камунальных службаў на выпадак ўзнікненне такіх стыхійных прыродных з’яў, піша БелТА.

Фота з групы МАГІЛЁЎ Live ў сацсетцы «Вконтакте»

[manual_related_posts]