Магілёўскі АМАП паставіў сабе помнік



25 верасня ў Магілёве адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака АМАП. Адбылося гэта падчас урачыстасцяў, прысвечаных старту агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства сярод падраздзяленняў і супрацоўнікаў патрульна-паставой службы міліцыі, атрадаў міліцыі асаблівага прызначэння, які гэтымі днямі праходзіць у абласным цэнтры.

Памятны знак знаходзіцца на тэрыторыі базы магілёўскага АМАП. Усталяваны ён каля падножжа дуба, які ў канцы XVIII стагоддзя быў пасаджаны ў тагачасным маёнтку Зяньковіча.

mogilevnews.by