Магутны вецер у Берасці паваліў дрэвы і платы



Разбурэнні і пашкоджанні розных аб’ектаў гарадской інфраструктуры – такія шкоды выклікала ў Берасці віхура.

DSC08220

Як піша „Виртуальный Брест” у прыватнасці, вецер паваліў нямала дрэў, некаторыя з іх ўпалі на прыпаркаваныя аўтамабілі. На адной з вуліц ветрам знесены плот будоўлі, лісты бляхі раскіданыя па ўсёй акрузе, а таксама па праезнай частцы. Па Берасці таксама раскідана шмат смецця.

o14

У цяперашні час у Гародні праводзіцца работа па навядзенні парадку. МНС папярэджвае, што і сёння на большай частцы рэгёну чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 20 метраў на секунду, месцамі – да 25.

Пажарнікі папярэджваюць пра тое, што знаходзячыся на вуліцы варта абыходзіць хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам. Трэба пазбягаць дрэў і разнастайных збудаванняў падвышанай рызыкі – мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадач, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб’ектаў.