Магутны землятрус на мяжы Ірана і Ірака, больш за 400 загінулых (абноўлена)



На мяжу Ірана і Ірака накіравана міжнародная дапамога. Ліквідацыя наступстваў разбуральнага землятрусу працягваецца ў зоне бедства. Ратавальнікі пакуль не дабраліся да аддаленых вёсак, таму не выключана, што колькасць ахвяр можа павялічыцца. Паводле апошніх звестак, загінулі звыш 400 чалавек, каля шасці тысяч пацярпелі, перадае ont.by.  

Падземныя ваганні справакавалі горныя абвалы і прарывы ​​дамбаў. Парушана электразабеспячэнне, пашкоджаны будынкі бальніц. Без даху над галавой засталіся 70 тысяч жыхароў. 

* * * 

На захадзе Ірана ў выніку землятрусу магнітудай 7,3 загінула больш за 200 чалавек, ёсць загінулыя і ў Іраку. Колькасць ахвяр працягвае расці. Каля 1700 чалавек параненыя.

Землятрус выклікаў паніку сярод насельніцтва, жыхары выбеглі са сваіх дамоў на вуліцы. Мячэці ў сталіцы Ірака Багдадзе транслявалі малітвы праз гукаўзмацняльнікі.

Шмат людзей пацярпела ў горадзе Сарпол-э Захаб, прыкладна ў 15 кіламетрах ад мяжы, сказаў кіраўнік выратавальнай службы Ірана Пір-Хасейн Куліванд.

Разбурэнні зафіксаваныя прынамсі ў восьмі вёсках, паведаміў іранскаму дзяржаўнаму тэлеканалу IRINN кіраўнік іранскага аддзялення Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца Мартэз Салім.

„У некаторых вёсках адключылася электраэнергія, была парушаная тэлекамунікацыйная сістэма”, – сказаў ён.

Па словах Пір-Хасейна Куліванда, працу ратавальнікаў абцяжарваюць опаўзні.

Землятрус адбыўся ў 30 кіламетрах на паўднёвы захад ад Халабджы ў Іракскім Курдыстане, недалёка ад паўночна-ўсходняй мяжы з Іранам. Эпіцэнтр знаходзіўся на глыбіні 33,9 км, штуршкі адчуваліся ў Турцыі, Ізраілі і Кувейце.

bbc.com