Макарэвіча абакралі пасля ўкраінскіх гастроляў
Расейскі спявак Андрэй Макарэвіч падзяліўся ўражаннямі ад выступаў у Львове.
Лідар „Машины времени” застаўся задаволены ўкраінскай публікай. Праўда, эйфарыю ад гастроляў Макарэвічу трохі сапсавалі ўжо ў цягніку Львоў-Магілёў: у артыста скралі ўсе грошы з торбы.
Пра гэта Андрэй Макарэвіч напісаў у сваім Facebook.
„Тры канцэрты ў Львове. Адзін на Лімудзе, два ў оперным тэатры. Гралі „Ідыш джаз”. Цудоўны горад, цудоўная архітэктура. Прымалі цудоўна. Ніводнага бендэраўца (як і жыдабендэраўца) не пабачыў. Велізарная колькасць вельмі стыльных кавяранак і рэстаранчыкаў – маленькія, утульныя. За 100 грыўняў можна вельмі добра паабедаць (гэта 4 даляры.)
Калі б у начным цягніку Львоў-Магілёў не сп***лі з сумкі ўсе грошы – уражанне было б канчаткова надзвычайнае).
Нагадаем, нядаўна Макарэвіч заявіў, што не адчувае ніякага прэсінгу і патлумачыў, чаму Расея ўвесь час ваюе.