Макей выказаўся наконт гамафобнай заявы МУС



Міністр замежных спраў Уладзімір Макей у размове з журналістамі выказаў сваё меркаванне наконт заявы Міністэрства ўнутраных спраў з нагоды вясёлкавага сцяга над амбасадай Вялікабрытаніі ў Менску. Нагадаем, у заяве МУС пад назвай «Яны не пройдуць!» гаворыцца пра «падробку», якую ў выглядзе ЛГТБ-каштоўнасцяў Захад прасоўвае ў Беларусь.

– Любы дзяржаўны, палітычны дзеяч, любая структура, перад тым, як рабіць заяву, павінна думаць пра наступствы ва ўсіх адносінах. Я лічу, што мы ўзаемадзейнічаем з Еўрапейскім звязам у галіне правоў чалавека, мы павінны ўлічваць, і гэта вельмі важна, спецыфіку, менталітэт той ці іншай дзяржавы, таго ці іншага народу. І вырашаць пытанні трэба заўсёды асцярожна.

Уладзімір Макей зазначыў, што пытанне меншасцяў – вельмі далікатнае для беларусаў.

Беларускае Радыё Рацыя