Максім Вінярскі перадае з-за кратаў, што суіцыду не плануе



Складаная сітуацыя ў палітвязня Максіма Вінярскага.

Яго сястра Алена Церашкова распавяла, што ён цяпер пастаўлены на прафілактычны ўлік не толькі як схільны да экстрэмізму, але і як нібыта схільны да суіцыду. Вось цытата з ліста:

“Яшчэ адна навіна: цяпер я, як і мае таварышы, пастаўлены на прафілактычны ўлік не толькі як схільны да экстрэмізму, але і як нібыта схільны да суіцыду. І з гэтай нагоды я афіцыйна заяўляю: не дачакаюцца! Я збіраюся жыць доўга, каб не толькі на свае вочы пабачыць гістарычную справядлівасць — гэта, ведаю, не за гарамі. Нам усім хопіць працы ў вольным грамадстве, і ўнёсак кожнага будзе дарэчы. Таму ніякага суіцыду я не планую, гэты шлях для мяне непрымальны”.

Актывіста Максіма Вінярскага затрымалі 22 студзеня і абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках. 25 траўня ў Магілёўскім абласным судзе яго асудзілі на 5 гадоў зняволення.

Беларускае Радыё Рацыя