Маладыя людзі з Беларусі і Расеі адмоўна ставяцца да сваіх дзяржаў



Яны жывуць у Варшаве. Ім па 21 году. Беларускі студэнт Мацвей з Ліды і літаральна ўчарашні студэнт расіянін Дзмітрый асуджаюць палітыку сваіх краін і пакуль не збіраюцца вяртацца, кажа Мацвей:Я вучуся на другім курсе, ён скончыў толькі тры гады адвучыўся.

– Я вучыўся ў польскай акадэміі кампутарных тэхнік на праграміста, сябар скончыў міжнародныя адносіны.

– Я па-любому застаюся працаваць тут альбо з’язджаю далей, бо калі зараз вернуцца, то будзе ваенкамат і войска, а служыць у войску, дзе трэба даваць прысягу Лукашэнку, у сённяшняй рэчаіснасці не хацелася б.

– Я збіраюся папрацаваць тут яшчэ крыху, потым вярнуцца дадому і паехаць у Кітай.

Мацвей і Дзмітрый жадаюць бачыць свае краіны вольнымі і дэмакратычнымі.

Паводле маладзёнаў, Беларусь і Расея зараз уяўляюць пагрозу ўсяму цывілізаванаму свету. Пра гэта не трэба забываць, каб астанавіць дыктатараў.

Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]