Малако „Бярозка” страчвае сваю якасць?



Якасць малака ў пластыкавых бутэльках прыватнага прадпрыемства «Савушкін прадукт» пад вядомай назвай «Бярозка» ўпала, калі не сказаць горш. Раней малако пад такім брэндам выпускаў Бярозаўскі сыркамбінат. Прадукт быў смачным і падабаўся спажыўцам.

Жыхар аграгарадка Кабакі, дэпутат Першамайскага сельвыканкама Валер Білібуха, даверыўшыся назве, купіў такое малако і быў моцна абураны.

Кажа Валер Білібуха:

– У свой час гэты Бярозаўскі сыркамбінат «грымеў» на ўсю Еўропу, была якасная прадукцыя. Калі прадалі гэтую «Бярозку» «Савушкінаму прадукту», мы не бачым якаснага малака.

Супрацоўніца гарачай лініі прадпрыемства прычыну бачыць у памерах крамы і перавозцы малака:

– Улічваючы тое, што крама невялікая, то везлі малако не наўпрост з адгрузкі завода і не наўпрост з нейкага гандлёвага філіяла. Ёсць верагоднасць, што яно дзесьці сапсавалася ў дарозе. Магло каля машыны пастаяць у нейкай іншай тэмпературы.

З чым катэгарычна не згодны Валер Білібуха. Ён напісаў скаргу ў Бярозаўскую санэпідэмстанцыю, здаў малако на аналіз і чакае адказу.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя