Марафон годнасці ў Курапатах
29 чэрвеня вахта ля брамы рэстарацыі “Поедем, поедим” вырасла да 40-50 чалавек.
У гэты дзень стаялі не толькі менчукі, але і актывісты з іншых рэгіёнаў. Было як заўсёды: гутарка з жадаючымі наведаць рэстаран, забарона машыне з прадуктамі ўехаць на тэрыторыю, складанне пратаколаў. Ні спякота, ні доўгае стаянне на нагах не пахіснулі тых, хто бароніць памяць бязвінна забітых нашых суайчыннікаў энкэвэдыстамі, кажа рэжысёр Алесь Туровіч:
– Але мы не дамо тут ім баляваць. Запрашаем усіх прыходзіць адстойваць Курапаты, каб зачыніць гэты “бардэль”.
Наталля Гарачка:
– Увесь гэты “Бульбаш-хол” “Поедем поедим” – гэта не проста бізнес. Гэта правакацыя “русского мира”. Той жа ахоўнік у размове гаварыў, што праз год-два, максімум пяць, усе Курапаты будуць забудаваныя дамамі, і ніхто пра гэты мемарыял не ўспомніць. Ён фактычна выдаў мэту для чаго гэты комплекс тут пабудаваны.
Дзмітрый Казакевіч:
– Асабіста мне не шкада свайго часу і сіл , каб змагацца за гэтае месца. Калі мы не абаронім Курапаты, то, як сказаў Зянон Станіслававіч, грош нам цана.
Паводле Уладзіміра Някляева, гэта акцыя – марафон годнасці. І ўсё далейшае наша жыццё будзе залежаць ад таго, ці адстаім мы памяць продкаў, застрэленых куляй у патыліцу катамі НКУС.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Курапаты
