Марфе Рабковай патрэбна медыцынская дапамога



Палітычнай зняволенай Марфе Рабковай патрэбна медыцынская дапамога.

“Міжнародная амністыя” заклікала звярнуцца да генеральнага пракурора Беларусі з патрабаваннем пра аказанне медыцынскай дапамогі праваабаронцы Марфе Рабковай, якая больш за год утрымліваецца ў СІЗА-1.

Марфа Рабкова – каардынатарка праваабарончай валанцёрскай службы. З верасня 2020 года яна знаходзіцца ў СІЗА. Як стала вядома, нягледзячы на трывожныя сімптомы і пагаршэнне стану здароўя праваабаронцы, адміністрацыя СІЗА на працягу некалькіх месяцаў рэгулярна адхіляе просьбы Марфы пра аказанне ёй медыцынскай дапамогі.

Беларускае Радыё Рацыя