Марша абураных беларусаў у Гомелі не будзе



У Гомелі 21 кастрычніка Марша абураных беларусаў не будзе. Пра гэта паведаміў старшыня гомельскай кааліцыі Беларускага нацыянальнага кангрэсу Алесь Яўсеенка. Паводле актывіста, рашэнне пра неабходнасць правядзення акцыі пратэсту прымуць пасля менскага маршу.

– Па той рэакцыі, якая атрымаецца ў Менску, будуць вырашаць у рэгіёнах ці праводзіць масавыя мерапрыемствы ці будзе праводзіцца нейкая тлумачальная работа з грамадствам. Дэкрэт не адмянілі, яго “удакладнілі”. Проста адкінулі частку людзей, якіх раней прыцягвалі да адказнасці. Знізілі колькасць тысяч на сто. Вялікая маса людзей патрапіць пад раздачу. І выкліча негатыўную рэакцыю грамадства на ўсё гэта.

Марш абураных беларусаў запланаваны на 21 кастрычніка ў Менску. Рада Беларускага нацыянальнага кангрэсу заклікае выйсці грамадзян, каб выказаць свой пратэст супраць дэкрэта “аб дармаедах” і росту цэн.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель