Маршрут “Чарнобыльскага шляху” застаецца нязменным



Менгарвыканкам задаволіў патрабаванне арганізатараў пра змену часу правядзення “Чарнобыльскага Шляху”. Акцыя адбудзецца 26 красавіка ў зручны для арганізатараў і ўдзельнікаў час – а 18:00 гадзіне вечара.

Да канца не было пэўнасці, што атрымаецца дабіцца змены часу правядзення акцыі, кажа адзін з заяўнікаў мерапрыемства намеснік старшыні Руху “За свабоду” Юрый Меляшкевіч:

– Былі чаканні любыя, нават да таго, што яны могуць прыняць нейкае нязручнае, але кампраміснае рашэнне, напрыклад, пасунуць на некалькі гадзін час збору. Мы чакалі любых нязручных рашэнняў, але рашэнне апынулася цалкам задавальняючае, мы нават выказалі ўдзячнасць прадстаўнікам выканкаму за тое, што яны пайшлі нам насустрач.

Маршрут “Чарнобыльскага шляху” застаецца нязменным. Удзельнікі акцыі збяруцца а 18:00 гадзіне вечара каля кінатэатра “Кастрычнік”.

Пасля калона мітынгоўцаў рушыць да Чарнобыльскай каплічкі, дзе адбудзецца жалобны мітынг у памяць ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск