Марына Глазава, з «вадамётнага», ужо месяц у СІЗА



Мінуў месяц з моманту затрымання 25-гадовай Марыны Глазавай.

Марына Глазава. Фота Facebook.com

Настаўніцу замежных моваў падазраюць у «арганізацыі групавых дзеянняў груба парушаючых грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і трымаюць у берасцейскім СІЗА №7. Справа тычыцца падзеяў, якія адбыліся падчас акцыі пратэсту ў Берасці 13 верасня, на перакрыжаванні бульвараў і праспекта Машэрава.

«Ужо 23 верасня, за Марынай прыйшлі», – пісаў бацька дзяўчыны, Уладзімір Глазаў, у сваім Facebook:

– Роўна месяц як з гэтым пачуццём стрэсу, шоку і жывеш. Ёй адразу сказалі, што яна будзе сядзець. Як яна напісала, па законе следства можа ісці два месяцы, а пасля можа і працягвацца. Марына – настаўнік замежных моваў, маладая, незамужняя, ёй 25 год. Для іх гэта проста ідэальная кандыдатура, каб паказаць “глядзіце хто”. Зноў жа разумею, што, магчыма, уладам трэба апраўдаць прымяненне вадамёта. Таму што гэта таксама каштуе грошай – вывад тэхнікі і г.д. То бок тут такія матывы могуць у іх быць.

Уладзімір Вялічкін з Уладзімірам Глазавым

На цяперашні момант, гэта адзіная берасцейка якую трымаюць у мясцовым ізалятары ў сувязі з крымінальнай справай, так ці інакш звязанай з акцыямі пратэсту. Паводле абласнога УСК падазраваных па падзеях 13 верасня ўжо як мінімум 20 чалавек.

«Чаму забралі менавіта Марыну? Можа таму, што моцная характарам», – кажа праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які сочыць за лёсам дзяўчыны.

Поўны рэпартаж слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Ліставаць ёй можна на адрас: 224030, г. Брэст, вул.Савецкіх Пагранічнікаў 37, СІЗА №7 Марыне Глазавай.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]