Марына Мазурэнка дамагаецца кампенсацыі за вымушаны прагул



Берасцейская чыгунка праз касацыйны суд дамаглася нявыплаты адной з двух работніц, Марыне Мазурэнцы, 25 мільёнаў рублёў за вымушаны прагул. Другой работніцы, Ганне Коваль, хворай на анкалогію, яны мусяць выплаціць 34 мільёны. Марына Мазурэнка лічыць такое рашэнне несправядлівым:

– Цэлы год судзілася і ні да чаго не дасудзілася. Таму я ўладкавалася на працу з 1 ліпеня, я працую. Думаю, што яны павінны заплаціць мне за вымушаны прагул. Я думала, што яны мне зменшаць. У мяне трое дзяцей, я сядзела паўгады без працы. Залезла ў пазыкі. Прыйшлося дзецям ва ўсім адмаўляць за гэты час, таму што не магла ўладкавацца на працу.

Прававы інспектар прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Уладзімір Малей лічыць неправавым рашэнне Берасцейскага абласнога суда, які пакінуў Мазурэнцы 1 мільён маральнай шкоды, у той час як скасаваў суму за вымушаны прагул. Таму рашэнне будзе абскарджана.

Беларускае Радыё Рацыя