Марына Адамовіч: У бліжэйшыя 10 дзён хлопцы будуць этапаваныя



Вярхоўны суд Беларусі пакінуў ў сіле астранамічныя прысуды кіраўніку Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Міколе Статкевічу – 14 год, а таксама Сяргею Ціханоўскаму – 18, Арцёму Сакаву – 16, Ігару Лосіку і Уладзіміру Цыгановічу, – 15 год, – за арганізацыю масавых беспарадкаў падчас жнівеньскіх прэзідэнцкіх выбараў. Па словах жонкі Статкевіча Марыны Адамовіч, няглядзячы на ўсю абсурднасць і незаконнасць прысуду, яна чакала такога выніку.

– Разгляд абываўся ўчора амаль поўны дзень. Вынясенне рашэння адклалі на сёння. Ці вартае тое было рабіць, каб 20 секунд агалошваць літаральна два сказы: «Рашэнне Гомельскага абласнога суда пакінуць у сіле. У апеляцыйнай скарзе адмовіць». Я ўжо і не ведаю. Чакана, безумоўна. Нічога новага і нічога дзіўнага не адбылося. Здзівіла толькі тое, што наколькі нашае правасуддзе абароненае ад тых, каго яно мусіць абараняць. То бок, нават у хол гэтага будынка пранікнуць без татальнага агляду практычна немажліва.

Цяпер у бліжэйшы час гэтае рашэнне ўступае ў сілу, і ў бліжэйшыя 10 дзён хлопцы мусяць быць этапаваныя.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]