Марыя Калеснікава наведала Жлобін
Больш за 1000 чалавек прысутнічалі на сустрэчы ў Жлобіне з чальцом Каардынацыйнай рады для перадачы ўлады Марыяй Калеснікавай. Апроч прыхільнікаў пераменаў з бел-чырвона-белымі сцягамі на сустрэчу прыйшлі і людзі з афіцыйнымі чырвона-зялёнымі сцягамі. Калеснікава заявіла, што прыехала падтрымаць рабочых Беларускага металургічнага заводу, дзе ўжо часткова перапынялі вытворчасць на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў.
Выступаць ёй перашкаджаў вайсковы камісар Гомельскай вобласці падпалкоўнік Андрэй Крываносаў з мегафонам, які «прадстаўляў» пазіцыю ўладаў. Урэшце, апаненты дамовіліся выступаць па чарзе.
Ваенкам распавядаў, што заводы павінны працаваць, інакш не будзе грошай у бюджэце. «падыміце рукі, каму пагражалі звальненнем спытаўся ён.
Людзі сустрэлі яго пытанне крыкамі «Верым! Можам! Пераможам!» і «Сыходзь!».
Калі Марыя Калеснікава завяршыла выступ і накіравалася да паркоўкі з аўтамабілем, следам за ёй пайшла калона прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі, якая выгуквала «З’язджай!» і «Беларусь не аддадзім!»
Беларускае Радыё Рацыя