Марыю Калеснікаву этапавалі з СІЗА №1
Але адвакатам надалей невядома, куды менавіта яе накіравалі – паведаміў штаб палітыка Віктара Бабарыка. Нагадаем, што сёння стала вядома, што Максіма Знака, якога судзілі разам з Марыяй Калеснікавай, перавялі ў выпраўленчую калонію №3 у паселішчы Віцьба ў Віцебскім раёне.
Менскі абласны суд прыгаварыў Марыю Калеснікаву да 11-ці гадоў пазбаўлення волі, адваката Максіма Знака – да 10-ці гадоў. Іх прызналі вінаватымі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: змова з мэтай захопу ўлады, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і публічныя заклікі да дзеянняў, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы.
