Масавая эвакуацыя ў буйных гарадах Расеі



З учорашняга вечара ў розных канцах краіны эвакуююць гандлёвыя цэнтры, школы, вакзалы.

Пасля серыі ананімных званкоў пра закладзеныя бомбы ў розных канцах Расеі былі праведзены эвакуацыі ў розных установах: школах, ВНУ, гандлёвых цэнтрах, вакзалах. Першыя атакі тэлефонных тэрарыстаў былі зафіксаваныя напярэдадні ўвечары.

Званкі пра закладзеныя бомбы раздаліся ў некалькіх расейскіх гарадах. Да прыкладу, у Пярмі эвакуіраваны адразу дзесяць школ, некалькі буйных гандлёвых цэнтраў, а таксама ўсе аддзяленні Пенсійнага фонду – усяго 24 аб’екты.

Тое ж самае напярэдадні рабілася і ў Чэлябінску, дзе вывелі наведвальнікаў дзесяці гандлёвых цэнтраў, а таксама некалькіх гасцініц і рэстаранаў.

Аналагічная сітуцацыя склалася ў Бранску, Уладзівастоку, Магадане, Омску, Разані і Паўднёва-Сахалінску, Уфе, Екацярынбургу, Стаўрапалі.

Некаторыя рэгіянальныя СМІ са спасылкай на свае крыніцы паведамляюць пра тое, што гаворка ідзе пра буйнамаштабныя вучэнні.

Адсутнасць адназначнай інфармацыі ад сілавых структураў толькі падаграе чуткі: кажуць як пра спланаваны напад звонку, так і пра вучэнні, якія нібыта сталі нечаканасцю для саміх праваахоўнікаў. На дадзены момант найбольш верагоднымі уяўляюцца дзве асноўныя версіі: гаворка ідзе альбо пра буйнамаштабныя вучэнні па ўсёй краіне, альбо пра скаардынаваную атаку тэлефонных тэрарыстаў.

mk.ru