Маштабная праверка гандлёвых цэнтраў праводзіцца па ўсёй Беларусі



Пажарная сігналізацыя (на шчасце, вучэбная) прагучала сёння ў многіх гарадах Беларусі. Маштабная праверка гандлёвых цэнтраў працягваецца другі дзень, але не ўсе вытрымліваюць іспыт. Супрацоўнікі МНС практычна на кожным аб’екце знаходзяць парушэнні. І нават ставяць пад пытанне іх далейшую працу.

Менскі гандлёвы цэнтр «Сімакс» праваліў праверку з самага пачатку. Наведвальнікі, якія спрабавалі знайсці запасны выхад падчас пажарнай трывогі, так яго і не знайшлі. Гэта атрымалася толькі ў ратавальнікаў.

Не прайшоў выпрабаванне і ГУМ. Не спрацавала пажарная сігналізацыя.

Не ўсё гладка спрацавала і ў рэгіёнах. Літаральна за секунды «вучэбны» дым запоўніў другі паверх самага буйнога гандлёвага цэнтра ў Берасцейскай вобласці. Людзі, заўважыўшы ратавальнікаў, разнерваваліся, не адразу зразумелі, што адбываецца, таму што сігналізацыя на першым паверсе папросту не спрацавала.

Гэта толькі першы інспекцыйны дзень. Праверыць трэба будзе больш за 300 гандлёвых аб’ектаў па ўсёй Беларусі. Такія меры людзі падтрымліваюць цалкам. Ніякія нязручнасці не варты чалавечага жыцця. Да канца месяца ратавальнікі праінспектуюць сотні цэнтраў. За кожнае парушэнне будуць жорстка караць. Трагедыі, падобныя Кемераўскай, недапушчальныя.

ont.by

Фота БелТА