Масква: марш у падтрымку Галунова, затрыманы сотні чалавек
У цэнтры Масквы прайшла няўзгодненая з уладамі акцыя ў падтрымку спецкара выдання „Медуза” Івана Галунова, крымінальная справа супраць якога была спынена напярэдадні (яго неабгрунтавана абвінавачвалі ў захоўванні вялікай колькасці наркотыкаў. ).
Па дадзеных паліцыі, затрыманыя больш за 200 чалавек, у тым ліку журналісты. „АУС-Інфа” паведамляе, што затрымана больш за 400 чалавек. Сярод іх – Аляксей Навальны.
Дэманстранты патрабавалі пакараць паліцэйскіх, якія арыштавалі Івана Галунова, і людзей, якія даручылі арганізаваць “правакацыю” супраць яго.
Дзякуючы акцыі тысяч журналістаў, інтэлектуалаў і мастакоў, з журналіста знялі абвінавачванне і вызвалілі з-пад хатняга арышту.
Паводле bbc.com
