Мастацкая выстава да 101-й гадавіны БНР



У Менску адбылася акцыя па ўшанаванні 101-й гадавіны абвяшчэння БНР. У будынку, суседнім з тым, дзе прайшла лёсавызначальная падзея, адкрылася мастацкая выстава. Гаворыць сябра аргкамітэта святкавання сёлетняга Дня Волі, мастак Мікола Купава:

– Тут вы бачыце графічны ліст Віктара Сташчанюка. Той будынак. Ён паказвае той будынак, дзе адбылася гэтая Рада. А гэта вось суседні дом. Але тут ёсць і той дом, дзе мы знаходзімся. Гэта шчаслівая нагода для нас, што ўсё гэта захавалася. Такім чынам, я вас усіх віншую з гэтым вельмі важным крокам да святкавання 25 сакавіка – Дня незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

У кавярні, што знаходзіцца ў суседнім доме ад таго, дзе была абвешчана БНР, рэгулярна адбываюцца незалежніцкія імпрэзы, праходзяць прэзентацыі кніг.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара