Матэрыялы Праваабарончага цэнтра «Вясна» прызналі экстрэмісцкімі



Удар па «Вясне». У Чыгуначным судзе Гомля прайшло судовае паседжанне, на якім прызналі матэрыялы Праваабарончага цэнтра «Вясна» «экстрэмісцкімі».

Пра рашэнне паведаміў ТГ-канал ГУБАЗіК. Рашэнне прыняў судзьдзя Ілля Свірыдаў. Вядома, што ён выносіў штрафы і «суткі» гомельскім актывістам з 2008 году. У гэты момант у беларускіх турмах знаходзяцца 7 прадстаўнікоў «Вясны», супраць іх чыніцца палітычны пераслед.