„Мазгабойня” адбылася ў гарадзенскім моладзевым цэнтры



Трыццаць камандаў ці больш за дзвесце чалавек удзельнічала ў інтэлектуальнай гульні  “Мазгабойня”, што адбылася ў гарадзенскім моладзевым цэнтры. Першая «Мазгабойня» прайшла амаль тры гады таму ў Менску. У гэтую гульню можа ўключыцца любы чалавек з абсалютна розным узроўнем начытанасці і эрудыцыі.

IMG_8236

Усе пытанні складзеныя такім чынам, што да адказу можна прыйсці простымі лагічнымі развагамі. Пра правілы гульні распавядае адзін з яе арганізатараў:

– Сам праект з’яўляецца працягам інтэлектуальных гульняў, якія пачалі развівацца ў Еўропе і ЗША і там зараз актыўна ў іх гуляюць. Галоўны змест праекта – гэта вучыць людзей думаць, думаць не за кошт нейкіх назапашаных ведаў, а менавіта вырашаць нейкія нестандартныя, лагічныя загадкі, разблытваць розныя сітуацыі, галаваломкі.

Падобныя гульні сталі моднымі сярод моладзі, у іх зараз гуляе вялікая колькасць людзей у розных гарадах Беларусі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя