Мечыслаў Яскевіч: «З кім рабіць аб’яднанне, з марыянеткамі?»



Саюз палякаў на Беларусі рыхтуецца да IX з’езду СПБ, на якім адбудуцца выбары новага кіраўніцтва. Акрамя таго ізноў будзе ўзнята пытанне легалізацыі, якое застаецца надалей галоўнай праблемай саюза. Кажа старшыня Галоўнай рады Саюза палякаў на Беларусі, Анджэліка Борыс:

— Саюз палякаў гэта не палітычная партыя. Улады увесь час прыпісваюць нам нейкую палітычную дзейнасць. Мы, як тыя вартаўнікі, пільнуем польскую культуру, гісторыю, і, вядома, калі мы звяртаем увагу на парушэнне гістарычных фактаў — на тэму жаўнераў Арміі Краёвай, — дык канешне уладам гэта не падабаецца і яны ўспрымаюць гэта як нейкія палітычныя дзеянні.

Пры гэтым у пытанні аб’яднання саюзаў кіраўніцтва СПБ займае станоўчую пазіцыю і лічыць яго непрымальным. Кажа старшыня СПБ Мечыслаў Яскевіч:

— Мы не можам праводзіць нейкага аб′яднання, бо з кім? З марыянеткамі, якія не маюць свайго меркавання? Ну як з імі размаўляць? Мы за размову, але з тымі, хто прымае рашэнні: з уладамі.

IX з’езд Саюза палякаў на Беларусі адбудзецца 10-га снежня ў Гародні.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня