MediaBarCamp запрашае абмеркаваць субкультуры палітыкі



7-10 траўня 2015 года ў Літве пройдзе ўжо восьмы міжнародны MediaBarCamp, які збярэ разам актывістаў з Беларусі і астатняга свету.

Праграма MediaBarCamp 2015 складаецца і ўпарадкоўваецца непасрэдна самімі ўдзельнікамі, а само мерапрыемства адбываецца ў фармаце НЕ-канферэнцыі. MBC2015 таксама накіраваны на каардынацыю ўжо існуючых ініцыятыў у краінах-удзельніцах, а таксама развіццю кантактаў ў рамках актыўнага міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва.

1-hipsterlogogenerator_2015

Тэма МВС 2015 — Субкультуры палітыкі. Існуе шмат НДА і актывістаў грамадзянскай супольнасці, якія вельмі актыўна ўключаны ў лакальную палітыку і спрабуюць уплываць на працэс прыняцця рашэнняў. У той жа час, існуюць палітычныя арганізацыі і інстытуцыі, якія ўспрымаюць сябе як палітычныя ўстановы, а на самой справе яны дзейнічаюць як НДА. Такім чынам, немагчыма спрачацца з тым, што палітыка складаецца з шматлікіх унутраных і знешніх слаёў, практык і субкультур.

Арганізатары запрашаюць на MediaBarCamp 2015 каб разам вызначыць да якіх значных і актыўных культур, субкультур, практык, плыняў і стыляў маеце дачыненне вы і вашы сябры.

1 красавіка 2015 – апошні тэрмін для рэгістрацыі ў якасці ўдзельніка.

Арганізатарам MediaBarCamp 2015 (MBC2015) з’яўляецца Swedish International Liberal Centre (SILC) у супрацоўніцтве з лакальнымі партнёрамі ў Беларусі і Швецыі.