Медыкі заклікаюць не адмаўляцца ад масак і вытрымліваць сацыяльную дыстанцыю



Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэджвае, што на восень трэба рыхтавацца да павялічэння прыроста колькасці захворвання на COVID-19. Перадусім гэта звязана з абвастрэннем сітуацыі з сезоннымі вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі, на фоне якіх вельмі паслабляецца імунітэт.

Настаў момант узгадаць пра эфектыўныя сродкі індывідуальнай прафілактыкі, – адзначае лекар Святлана Ладыга:

– Прамыўка пазухі носа пажадана пасля грамадскага транспарта, пасля вуліцы. Рэгулярнае праветрыванне памяшкання і правядзення вільготнай ўборкі ў памяшканні, дзе знаходзіцеся, ўвільгатненне паветра. Уключэнне ў рацыён як мага больш прадуктаў з вітамінам С.

Арамя таго медыкі заклікаюць грамадзян не адмаўляцца ад карыстання масак і вытрымлівання сацыяльнай дыстанцыі, ўсе гэтыя захады ў прафілактыцы з COVID-19 зарэкамендавалі сябе на 80%, паведамляе Сусветная арганізацыя аховы здароўя. 

Беларускае Радыё Рацыя