Медыкі засцерагаюць ад купання на Вадохрышча



Медыкі заклікаюць грамадзян, якія нядаўна перанеслі каронавірус устрымацца ад купанняў на Вадохрышча, бо арганізм пасля хваробы знаходзіцца ў слабым стане. Таксама настойліва рэкамендуюць адмовіцца ад купанняў тым, хто менш чым месяц таму прышчапіўся, бо гэта можа нашкодзіць фармаванню антыкавіднага імунітэта.

“Нават тым, хто адчувае поўную моц здароўя, трэба выконваць пэўныя правілы, каб пазбегнуць непрыемнасцяў”, – нагадвае ратавальнік Ігар Кавалёў:

„Ні ў якім разе нельга гэта праводзіць у стане алкагольнага ап’янення. Пры купанні ў купелі забаронена акунацца цалкам з галавой, таму што гэта можа прывесці да звужэння сасудаў галаўнога мозгу, і інсульту або мікраінсульту. Такія выпадкі, нажаль ужо бывалі, і на гэта жадалася звярнуць асобную ўвагу. Таму дзеля вашай бяспекі, калі апускайцеся, пажадана без галавы”

Купанне ў імправізаваных іарданях пачнецца ўжо сёння ўвечары. Па папярэдняй інфармацыі, па ўсёй краіне ратавальнікі падрыхтавалі звыш 120 купеляў, на якіх будуць дзяжурыць да поздняга вечара 19-га студзеня.

Беларускае Радыё Рацыя