„Медыя weekend” у Берасці збярэ актывістаў і журналістаў



Вялікая медыя-сустрэча ў рамках праекта “Берасцейскі медыя-цэнтр” пройдзе 28 кастрычніка. Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запрасіла на дыялог з берасцейцамі вядомых медыя-экспертаў Беларусі, якія раскажуць пра найноўшыя тэндэнцыі ў асвятленні грамадскіх праектаў.

Сярод іх і эксперт Паўлюк Быкоўскі, які ўжо наведваў Берасце ў межах падобнага праекта:

– Значна больш дачыненняў ёсць паміж незалежнымі медыямі і рэальнымі грамадскімі ініцыятывамі, якія ідуць ад людзей. Калі журналісты бачыць, што гэтыя актывісты падымаюць праблему, якая турбуе жыхароў горада ці канкрэтных людзей, якія спрабуюць гэту праблему вырашыць, то звычайна знаходзяцца і чытачы гэтага, а таксама з’яўляюцца новыя людзі, якія хочуць дапамагчы. Усё гэта адбываецца даволі складана, бо ў грамадстве мала практыкаў салідарнасці, у адрозненні ад некаторых нашых суседніх краінаў, той самай Польшчы, дзе практыкі салідарнасці ідуць ад касцёла, школы. У нас гэтыя практыкі салідарнасці даводзіцца ствараць.

Акрамя Быкоўскага, у якасці экспертаў выступяць: фатограф Сяргей Гудзілін, галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота, рэдактар праекта „Імёны” Адар’я Гуштын.

Пачатак у 14:00 паводле папярэдняй рэгістрацыі, якую можна зрабіць на сайце „Дзедзіча”.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

[manual_related_posts]