Медыяцэнтру, які працуе на Берасцейшчыне, споўніўся адзін год



Адзін год – роўна столькі спаўняецца Медыяцэнтру, які працуе на Берасцейшчыне. Яго арганізавалі сябры агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч”. Асноўная мэта – дапамагчы прадстаўнікам медыя працаваць у адпаведнасці з выклікамі грамадства, апошнімі тэндэнцыямі і тэхналагічнымі новаўвядзеннямі, – распавяла адная з заснавальніц Алена Каховіч:

– Мы ўжо даўно бачылі такую патрэбу для прадстаўнікоў NGO, каб яны, і мы таксама, навучыліся больш якасна і грунтоўна працаваць з журналістамі, з берасцейскімі СМІ, даступна даносіць сваю ідэю да берасцейцаў. І вось быў арганізаваны гэты Медыяцэнтр.

Як адзначыла Алена Каховіч, бліжэйшыя мерапрыемствы Медыяцэнтру запланаваныя на верасень. Сачыць за афішамі можна праз сацыяльныя сеткі або на сайце арганізацыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце