Менчук паказаў прыгажосць Гародні з вышыні



Успомніць цёплыя майскія дні ў Гародні прапануе менскі аператар Раман Камоцкі. У студзені ён выклаў у сетку відэа горада знятае са звычайнай камеры і дрона.

[youtube id=”s0lNFTLc910″]

Раман збіраўся мінулым летам пракаціцца па ўсіх гарадах Беларусі і зняць гарады з дапамогай дрона. Але абставіны склаліся так, што зняў ён толькі Гародню, калі быў у сяброў у гасцях. Горад на роліку зняты з вышыні 30-250 метраў.

«Я люблю Гародню, для мяне гэта адзін з самых прыгожых гарадоў Беларусі. Перапады вышынь, Нёман падзяляе горад, зялёныя пагоркі — прыгажосць. Пасля Менска прыязджаеш у Гародню і жыццё запавольваецца, людзі нікуды не спяшаюцца, машыны ездзяць павольна. Усё што трэба для спакойнага жыцця».

Калі дрон лётаў над пешаходнай вуліцай Савецкай, ён зачапіў адзін з кабеляў, перакінутых ад дома да дома. Таму відэа заканчваецца на гэтых планах, патлумачыў Раман.

hrodna.life