Менчука асудзілі за ўдзел у пратэстах па даносе былога прыяцеля



Суддзя Ленінскага раёна Менска Таццяна Шоцік асудзіла Барыса Самковіча на два гады „хатняй хіміі”. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), піша „Салідарнаць”.

Самковіч — кіроўца аднаго са сталічных прадпрыемстваў. Паводле матэрыялаў абвінавачвання, ён удзельнічаў у акцыі 9 жніўня 2020 года, а таксама ў адным з дваровых маршаў увосень таго ж года.

Справу пачалі пасля таго, як данос на Самковіча напісаў адзін з ягоных былых прыяцеляў. Мужчына пабачыў у Інстаграме фота Барыса на фоне пратэснай акцыі і пераслаў яго ў міліцыю.

„Мінсктранс” выставіў Самковічу пазоў на суму больш за 4800 рублёў. Гэтыя грошы мянчук аплаціў яшчэ да вынясення прысуду, каб застацца на волі і ўтрымліваць сям’ю.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]