Менчукі нясуць кветкі да амбасады Украіны ў Менску



Беларусы нясуць кветкі да амбасады Украіны ў Менску.

Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім звярнуўся да менчукоў праз ФБ па-беларуску: «Я працаваў у Лондане, Парыжы, Атаве, дзе такія акцыі ёсць звычайнай справай. Але я захапляюся вашай мужнасцю рабіць гэта тут, у Менску, дзе сёння дэманстрацыя свайго негатыўнага стаўлення да вайны, развязанай Расеяй супраць украінскага народа, можа быць небяспечным. Дзякуй! Слава сяброўству ўкраінскага і беларускага народаў!»

Тым часам ганаровы консул Беларусі ў Львове звольніўся на знак пратэсту супраць беларускага ўдзелу ў агрэсіі Расеі.

Ігар Драцяк склаў свае паўнамоцтвы з учорашняга дня. Пра гэта ён паведаміў Свабодзе. Дыпламат працаваў ганаровым консулам Беларусі ў Львове больш за 10 гадоў.

[manual_related_posts]