Менчукі супраць вайны ва Украіне



Абсалютная большасць жыхароў Менску катэгарычна не прымаюць расейскую вайну супраць Украіны і патрабуюць яе спынення. Гэта паказваюць апытанні мінакоў на вуліцах гораду. Усе лічаць, што тое, што адбываецца, гэта вялікая трагедыя і катастрофа для ўсіх. Але ў першую чаргу для Украіны:

-Бо менавіта там гінуць людзі, і найперш мірныя людзі. Гэта катастрофа для Расеі, таму што, як мне бачыцца, ужо мяркуючы па рэакцыі ўсяго свету гэта скончыцца эканамічным калапсам. Я нават думаю, і ўпэўнены на 90% – гэта будзе распад Расіі.

– За тое, што зараз здзяйсняецца на тэрыторыі Украіны: за тыя забойствы, за тыя шматлікія разбурэнні, якія нясе зараз краіна, мы ў адказе. І таму наша задача – прыкласці ўсе намаганні, каб гэтая кровапралітная, незаконная, бессаромная вайна як мага хутчэй скончылася.

– Я на палову ўкраінка, а на палову руская. Але ўкраінка выйгрывае. Я за Украіну! І ў 14 годзе мы былі на Майдане, і ведаю ўкраінскі гімн – спецыяльна вывучыла, проста вельмі падабаецца. Сачу за падзеямі кожны дзень і так чакаю – можа нешта зменіцца.

І веру – абавязкова зменіцца. Мір настане. Украіна залечыць раны і будзе вольнай, незалежнай, квітнеючай і счаслівай.

Беларускае Радыё Рацыя